AD.NAK! Было яскрава
Рэкламны дзед-талісман, трыумф саламянай Камасутры і танцы пад Лявона Вольскага – гэтым ды многім іншым запомніцца юбілейны, Пяты, фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. На ўзнагароджанні ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў традыцыйна сабраўся ўвесь цвет рэкламнай індустрыі.
Абраныя намi фэстывальныя працы глядзiце тут.
----------------------------------------
Universal Press і ў гэтым годзе з задавальненнем падтрымлівае фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD!NAK, які стартаваў 22 красавіка, у пяты раз.
Пад эгідай фестывалю распачаўся прыём працаў конкурсу "Здзіві інтурыста", які ладзiцца пры ўдзеле Universal Press.
Азнаёміцца з умовамі і запампаваць свае працы магчыма на сайце фестывалю: http://adnak.by/u-zdzivi
Запрашаем браць удзел. Спадзяемся, што ўзровень конкурсных працаў дазволіць нам весці перамовы аб далейшым супрацоўніцтве з іх аўтарамі.