Шукай прафесійнае шчасце на AD.NAK
Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пачнецца 25 красавіка ўжо ў чацвёрты раз.
Зрабіўшыся свежым трэндам, ён разлічвае не толькі сабраць найлепшыя маркетынгавыя і рэкламныя творы, але і звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе. Фестываль падштурхоўвае адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў свайго “прафесійнага шчасця” менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце — уключыць сваю выключнасць!
Як i ў мiнулым годзе, Universal Press® з'яўляецца афiцыйным партнёрам фестываля.